Общество

Як міліцыя рэйдамі палюе на «падуліковых» беспрацоўных грамадзянаў, каб адправіць іх на барацьбу з ўраджаем

У Асіповіцкім раёне ўсе заробленыя грошы прымусілі аддаць на дабрачыннасць, піша MAYDAY.TEAM.

Першыя міліцэйскія «рэйдавыя групы» па дастаўцы ў РАУС грамадзянаў, што знаходзяцца на уліку Крымінальна-выканаўчай інспекцыі, былі створаныя ў Маладзечне ў апошнія дні ліпеня.

Нібыта па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі, кіраўніцтва Маладзечанскага РАУС правяло сустрэчы з дырэктарамі сельгаспрадпрыемстваў, дзе дамовілася пра прымусовае накіраванне «падуліковых» на працы па зборы ўраджаю. Пра стварэнне рэйдавых групаў адкрыта казаў першы намеснік начальніка РАУС Дзмітрый Картавік.

Па часе рэйды супалі з прыняццем паправак у Закон №173-З ад 20 ліпеня 2026 года «Аб змяненні ў законаў па пытаннях прафілактыкі правапарушэнняў», які быў прадстаўлены ў Палаце Прадстаўнікоў асабіста міністрам МУС Іванам Кубраковым.

Згодна з папраўкамі, пад прафілактычны ўлік пастаўленыя дзве новыя катэгорыі грамадзянаў: асобы, якія спынілі знаходжанне ў ЛТП, асуджаныя да пакарання ў выгладзе штрафа, і асобы, што здзейснілі хатні гвалт.

Пасля прыняцца паправак міліцыя адразу выйшла на паляванне. Пры гэтым грошы не заўжды трапляюць да небаракаў, трапіўшых у рукі праваахоўнікаў.

У Асіповічах падуліковыя катэгорыі грамадзянаў адпрацавалі ў калгасе «Авангард-Ніва», аднак усе сродкі ў жніўні былі пералічаныя Асіповіцкаму раённаму цэнтру карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі.

Часова выкончваючы абавязкі Аддзела аховы правапарадку Асіповіцкага РАУС Дзмітрый Крыванос пры гэтым заявіў, што «легальны даход дапаможа чалавеку вярнуцца да стабільнага жыцця». Але ён змаўчаў, што гэты даход у грамадзянаў з уразлівых групаў сама міліцыя адбірае дзеля прыгожых ідэалагічна правільных справаздачаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1(5)