«Чалавек, чыё імя назаўсёды застанецца ў гісторыі сучаснай Беларусі»

Беларусы развітваюцца з палітыкам, інтэлектуалам, былым кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2006 года Аляксандрам Мілінкевічам, якога не стала 11 жніўня. Сабралі ўспаміны і развітальныя словы.

— Памёр годны беларус, які паказваў усяму сьвету, што Беларусь можа быць беларускай, вольнай і еўрапейскай. Менавіта пабачыўшы яго, яшчэ школьнікам, я пачаў цікавіцца палітыкай у 2006 годзе, — успамінае былы палітзняволены, блогер Ігар Лосік. — Зразумеў, што нас шмат, што ёсьць іншы шлях, еўрапейскі.

Так было радасна глядзець на адукаванага і заўжды спакойнага і сціплага Аляксандра Мілінкевіча на фоне таго, каго паказвалі з кожнага праса.

Гэты запал, які я тады атрымаў у далёкім 2006 годзе, я нашу з сабой дагэтуль. Вечная памяць.

Аляксандр Мілінкевіч быў прэзідэнтам баскетбольнага «Гродна-93» у 1996–1997 гадах, адразу пасля першага чэмпіёнства клуба, нагадвае Tribuna.com Беларусь.

— Цяпер у гродзенцаў ужо 10 такіх тытулаў. Раней палітык таксама займаў пасаду намесніка старшыні Гродзенскага гарвыканкама, дзе курыраваў у тым ліку спорт.

«Шкада, што і ён не дажыў да вольнай Беларусі»

Гісторык Аляксандр Пашкевіч піша, што выбары 2006 года былі адзінымі, на якіх ён сімвалічна галасаваў не проста за альтэрнатыву Лукашэнку, а за чалавека, які цалкам адпавядаў ідэальнаму для яго вобразу кіраўніка Беларусі.

— І хацелася, каб гэты кіраўнік быў менавіта такі. У тыя часы, на жаль, умоў для прыходу Аляксандра Мілінкевіча да ўлады не было, не з'явілася іх і пасля.

Але сам вобраз-сімвал застаўся, і спадар Аляксандр годна пранёс яго да самага канца свайго зямнога шляху. Дзякуй яму за гэта! Вельмі шкада, што і ён не дажыў да вольнай Беларусі.

Паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч піша, што Аляксандр Мілінкевіч — першы беларускі палітык, за якога ён галасаваў, якога падтрымліваў, стаяў тры дні на «Плошчы Каліноўскага» і ні разу пра гэта не пашкадаваў.

Аляксандр Мілінкевіч. Высокі ўзор прыстойнасьці, чалавечнасьці і мудрасьці. Яго сыход — вялікая страта для ўсёй Беларусі.

Сьветлая памяць і шчырыя спачуваньні родным і блізкім...

— Эталон беларуса ў нашай рамантычнай нацыянальнай літаратуры — мудры, адважны, але і памяркоўны, адукаваны, эмпатычны, вельмі ўважлівы, працавіты і энэргічны чалавек. Менавіта такім быў Аляксандар Мілінкевіч, — напісаў журналіст Дзмітрый Гурневіч. — У ім не было нічога, што б адштурхоўвала.

Чалавек са шляхетнай душой, але пры гэтым неверагодна сціплы.

Яго самай запамінальнай рысай для мяне застанецца незвычайны вайб спакою. Пасля размовы з ім заўсёды было адчуванне, як пасля наведвання канцэрту сімфанічнай музыкі або царквы. Ніякага напружання. Лёгкасць і спакой. Няхай яго душы так будзе ў вечнасці. Дзякуй Вам за ўсё, спадар Аляксандар.

«Чалавек рэдкай інтэлігентнасці, спакою і годнасці»

Праваабаронца Леанід Судаленка адзначае, што для яго Аляксандр Мілінкевіч застанецца не толькі палітыкам, адзіным кандыдатам дэмакратычных сіл на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года.

— Ён быў чалавекам рэдкай інтэлігентнасці, спакою і годнасці. Мне здаецца, у яго проста не было ворагаў. Маглі быць палітычныя апаненты, маглі спрачацца з яго поглядамі і рашэннямі, але цяжка было не паважаць самога Мілінкевіча.

Судаленка ўспамінае, што пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года Аляксандр не спыніў сваёй дзейнасці і ездзіў па ўсёй Беларусі, падтрымліваючы сваіх паплечнікаў.

— Прыехаў і ў Хойнікі, каб дапамагчы мне ў выбарчай кампаніі. Мы разумелі, што перамагчы ў тых выбарах будзе немагчыма. Але галоўным было сустрэцца з людзьмі, гаварыць пра закон, правы чалавека і Беларусь, у якой выбары павінны быць свабоднымі і справядлівымі.

Тады гэта быў проста здымак на памяць. Сёння ён ужо стаў часткай памяці пра чалавека і пра цэлую эпоху.

Сыходзяць людзі, якія дзесяцігоддзямі неслі ідэю свабоднай, дэмакратычнай і еўрапейскай Беларусі. Але застаюцца іх справы. Застаюцца словы. Застаюцца людзі, якія іх памятаюць.

І застаецца Беларусь, дзеля якой яны працавалі.

Шкада толькі, што Аляксандр Уладзіміравіч не дажыў да той Беларусі, пра якую марыў.

«Вось такога ў прэзідэнты!»

Былы палітзняволены Павел Севярынец узгадвае, як у пачатку 2006 года Аляксандр Мілінкевіч, тады ўжо адзіны прэтэндэнт ад апазіцыі ў прэзідэнцкай кампаніі, прыехаў у Малое Сітна, дзе ён, адбываючы палітычную «хімію», валіў лес.

— Прыехаў цэлы картэж, штаб з журналістамі. Начальства разбеглася. Хтосьці схаваўся. На эстакадзе, дзе распілоўвалі бярвенні, сабраліся рабочыя.

І вось я прадстаўляю Мілінкевіча — з адчуваннем бездані пад нагамі: як ён, інтэлектуал, паліглот, «заходнік», будзе гаманіць з вяскоўцамі ды лесавікамі з глыбінкі, на самай мяжы з Расеяй.

А Мілінкевіч прапанаваў выказацца людзям — і проста слухае. Паўгадзіну. Гадзіну. Дзьве.

Правал, думаю. Капец. Нічога не гаворыць. Ніякай праграмнай прамовы. Слухае і слухае, зрэдку ківае. Як я ўсё гэта патлумачу мужыкам пасля ягонага ад'езду — не ўяўляю.

І вось мы развітваемся. Мілінкевіч цісне рукі, сядае ў машыну. Картэж знікае ў лясах на грунтовай дарозе. Вяртаюся на эстакаду, халадок пад уздыхам — а там гурма захопленых маіх сіценцаў:

— Паша, які чалавек!..

— Вось гэта моц!

— Вось такога ў прэзідэнты!!..

А я ў шоку.

— Э-эээ... што вам спадабалася? Ён жа... нічога не казаў.

— Паш!.. ЁН НАС ВЫСЛУХАЎ!

«Чалавек, чыё імя назаўсёды застанецца ў гісторыі сучаснай Беларусі»

— Сёння Беларусь страціла аднаго са сваіх найбольш вядомых палітыкаў і грамадскіх дзеячоў, — піша кіраўнік дабрачыннага фонда «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч. — Памёр Аляксандар Мілінкевіч — чалавек, чыё імя назаўсёды застанецца ў гісторыі сучаснай Беларусі.

Для многіх ён быў сімвалам годнасці, прынцыповасці і вернасці дэмакратычным каштоўнасцям.

У 2006 годзе ён стаў адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сілаў на выбарах прэзідэнта Беларусі і аб’яднаў вакол сябе тысячы людзей, якія верылі ў свабодную і еўрапейскую будучыню сваёй краіны.

На працягу многіх гадоў Аляксандар Мілінкевіч паслядоўна адстойваў правы чалавека, незалежнасць Беларусі і права беларускага народа самастойна вызначаць свой лёс.

«Новодворская когда-то назвала его беларуским Вацлавом Гавелом и была права»

— Он видел не только «народ», он видел конкретных людей и всею душой старался помочь им, — піша пра Аляксандра Мілінкевіча драматург і культуролаг Юлія Чарняўская. — Он был человеком огромной душевной щедрости и огромного оптимизма.

Новодворская когда-то назвала его беларуским Вацлавом Гавелом и была права. Он происходил из семьи учителей, его родители до войны работали с Янушем Корчаком, и эта вот порода светлого учительства была в нем неискоренима.

Я уверена, он многим передал эту традицию сочувствия, сострадания, участия, олицетворением которой был. Прекрасный, прекрасный... Как он верил в то, что еще вернется в свои Бершты! Что ж, я уверена, что сейчас он не в абстрактном раю, а именно там, в своем месте силы и радости. Приголубь его, Господи! Царствие небесное даруй сыну Беларуси, одному из самых лучших...

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(2)