«Беларуская Адысея». Былая палітзняволеная Наста Лойка амаль праз чатыры гады сустрэлася са сваім сабакам

У 2023-м яна ўжо развіталася з Эрыкам.

Наста Лойка наведала сяброў у Чэхіі, якія прынялі ў сябе яе сабаку Эрыка. Доўгачаканая сустрэча адбылася амаль праз чатыры гады.

«Мы сустрэліся! Эрык быў трошкі неспакойны. Пазнаў, што мы знаёмыя, але ня памятаў, наколькі. Жывоцік падставіў праз паўгадзіны», — напісала Наста ў Instagram.

Сабаку ўжо 10 год, ён трошкі кульгае, але ў цэлым у яго цудоўнае жыццё ў добрых людзей, адзначыла былая палітняволеная.

У каментарах да фотаздымкаў Насты з Эрыкам сябры і неабыякавыя беларусы пішуць словы падтрымкі і віншаванні:

«Якое шчасьце бачыць вас разам. Сьвятыя людзі, якія апякуюцца сабакам».

«Рады зноў бачыць вас разам!».

«Обнимаю! Следила за жизнью Эрика в Инсте. Так классно видеть вас вместе».

«Беларуская Адысея».

Нагадаем, што ў красавіку 2023 года Наста напісала з калоніі развітальны ліст свайму сабаку, якога ўзяла з прытулку:

Мне вельмі шкада, што мы з табой больш не пабачымся (табе ў ліпені будзе 7 гадоў, а я буду ў палоне гадоў 7-8). Я адчуваю віну, што не ўберагла сябе для цябе, што змагла прысвяціць табе нават менш за 5 гадоў.

Бывай, дарагі сабака. Ты — самае дарагое, што ў мяне было ў жыцці. Я буду любіць цябе заўжды.

Праваабаронца знаходзілася за кратамі з кастрычніка 2022 года. Ёй прысудзілі сем гадоў калоніі. 19 сакавіка Насту вызвалілі разам з групай палітзняволеных і вывезлі ў Вільню. Зараз яна знаходзіцца ў Варшаве.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(5)