Общество

Канвеер рэпрэсій. Адваката Дзмітрыя Лаеўскага асудзілі да трох гадоў зняволення – узялі пад варту ў зале суда

Хроніка палітычнага пераследу 9 верасня.

Дзмітрыя Лаеўскага ўзялі пад варту ў зале суда

Мінскі гарадскі суд 9 верасня вынес прысуд адвакату Дзмітрыю Лаеўскаму. Яго асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі і ўзялі пад варту ў зале суда, паведаміў Вясне сябар і былы калега Лаеўскага Яўген Пыльчанка.

Адваката абвінавацілі паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).

Падставай для абвінавачанняў, паводле якіх Лаеўскаму вынеслі прысуд, сталі яго інтэрв'ю розным незалежным беларускім медыя.

У 2020-2021 гадах Дзмітрый Лаеўскі абараняў палітыка Віктара Бабарыку і адваката Максіма Знака. Адразу пасля вынясення прысуду Бабарыку Лаеўскага выключылі з калегіі адвакатаў. Падставай для гэтага стала яго выступленне ў судовых спрэчках па справе.

Яшчэ раней, у 2011-2012 гадах, Лаеўскі быў абаронцам праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Пасля гэтай справы пад ціскам ён быў вымушаны на некалькі гадоў пакінуць адвакатуру.

Средний балл 1(13)