Але дзіўныя ўкраінцы чамусьці ніяк не даюць Расіі атрымаць «натуральную» для яе перамогу, што стварае дысананс у мазгах гэтай расійскай большасці паміж запісанымі ў іх гістарычнымі мітамі і зусім іншай рэальнасцю вайны.
Статкевіч: Чым для Расіі можа скончыцца «война до победного канца»
Палітык Мікола Статкевіч — пра нявывучаныя ўрокі гісторыі.
— Я ўжо пісаў пра магчымыя варыянты працягу Расіяй вайны супраць Украіны, — піша Мікалай Статкевіч. — На жаль, у мяне мала сумневаў, што вайна будзе працягвацца пры падтрымцы большасці расійскага грамадства, якая не бачыць іншага варыянту яе завяршэння, акрамя як перамогай РФ, ці тым, што можна было б аб’явіць такой перамогай.
Гэтая большасць, выхаваная на прыдуманых гістарычных мітах, важнейшай каштоўнасцю і падставай для ўласнай самапавагі лічыць міт пра заўсёдныя «веліч і славу» Расіі.
Развітацца з гэтымі мітамі ім цяжка, бо іншай нагоды нечым ганарыцца ў іхнім жыцці больш няма. Таму вайна будзе працягвацца, пакуль страх ўласнай смерці ці гора ад смерці блізкіх, холад і нястача пераадолеюць прыцягальнасць фальшывых мітаў.
Закладнікамі штучных гістарычных стэрэатыпаў сталіся і тыя, хто свядома ўкараняў іх ў грамадскую свядомасць — кіраўніцтва расійскай дзяржавы. Зараз яно не можа пайсці нават на відавочна рацыянальныя кампрамісы без рызыкі сутыкнуцца з грамадскім абурэннем.
Таму Крэмль працягвае вайну і, нягледзячы на рэальную сітуацыю на фронце, шукае варыянты дасягнення перамогі ў ёй.
У 1917 годзе прынцып «Война до победного канца» ўжо прывёў Расію да нацыянальнай катастрофы, а яе кіроўныя эліты да трагічнага асабістага фіналу. Трэба вучыць ўрокі сапраўднай гісторыі, а не прыдумваць сабе іншую.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное